Сб, 18 Мая 2024, 23:06
Главная Регистрация Log in
Приветствую Вас, Гость · RSS
Категории раздела
РОО "БелАЮ"
Разное
Чернобыль
Клубы ЮНЕСКО
Новости ООН
Концерты, мероприятия, события
Конкурсы
Жизнь НГО
ВИЧ/СПИД
Участие в проектах и тренингах
Новости ЮНЕСКО
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
 
Главная » 2007 » Май » 7 » У Нясвiжы адкрыта памятная дошка
18:36
У Нясвiжы адкрыта памятная дошка

Звязда № 82 (25947), 4.05.2007  У Нясвiжы адкрыта памятная дошка, што пацвярджае ўключэнне Архiтэктурна-культурнага комплексу рэзiдэнцыi Радзiвiлаў у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ЮНЕСКО.

Як адзначыў намеснiк мiнiстра культуры Беларусi Уладзiмiр Грыдзюшка, праведзена вялiкая работа па рэканструкцыi комплексу, даследаванню гiстарычнага матэрыялу Нясвiжскага краю. У вынiку гэтай дзейнасцi, а таксама дзякуючы намаганням экспертаў ЮНЕСКО — Мiжнароднага савета па пытаннях аховы помнiкаў i выдатных мясцiн (IСОMОS) з лiпеня 2005 года рэзiдэнцыя Радзiвiлаў стала не толькi гiсторыка-культурнай спадчынай Беларусi, але i ўсяго чалавецтва. Гэта трэцi архiтэктурны помнiк нашай краiны, унесены ў Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
З нагоды ўключэння рэзiдэнцыi Радзiвiлаў у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ЮНЕСКО ў фарным касцёле адбыўся канцэрт камернай музыкi. Камерныя калектывы Нацыянальнага аркестра Беларусi азнаёмiлi гасцей з музыкай Радзiвiлаўскай эпохi, якая не раз гучала ў залах замка.
У мерапрыемстве прынялi ўдзел прадстаўнiкi ЮНЕСКО, удзельнiкi мiжнароднай канферэнцыi «Радзiвiлiяда», а таксама канферэнцыi «Хто ёсць хто», пасол Беларусi ў Лiтве Мiхаiл Дражын, дэпутаты Палаты Нацыянальнага сходу, журналiсты.

Категория: Новости ЮНЕСКО | Просмотров: 544 | Добавил: belau | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Поиск
Календарь
«  Май 2007  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz