Сб, 04 Мая 2024, 11:28
Главная Регистрация Log in
Приветствую Вас, Гость · RSS
Категории раздела
РОО "БелАЮ"
Разное
Чернобыль
Клубы ЮНЕСКО
Новости ООН
Концерты, мероприятия, события
Конкурсы
Жизнь НГО
ВИЧ/СПИД
Участие в проектах и тренингах
Новости ЮНЕСКО
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
 
Главная » 2007 » Июль » 6 » У рэестар ЮНЭСКА «Памяць сьвету» ўнесеныя новыя помнікі дакумэнтальнае спадчыны
12:39
У рэестар ЮНЭСКА «Памяць сьвету» ўнесеныя новыя помнікі дакумэнтальнае спадчыны
У рэестар ЮНЭСКА «Памяць сьвету» ўнесеныя 38 новых помнікаў дакумэнтальнае спадчыны чалавецтва. Гэта рукапісы і расьпісныя мініятуры, архіўныя дакумэнты і першыя кінафільмы. Сярод іх – прадстаўлены Чэхіяй збор пэрыядычных выданьняў эмігрантаў з Расеі, Украіны і Беларусі пэрыяду з 1918 да 1945 году, а таксама калектыўны помнік Польшчы, Расеі і Славэніі – Супрасьльскі кодэкс.

Супрасьльскі кодэкс належыць да IX стагоддзя і ўяўляе сабой ёмісты збор рукапісаў на стараславянскай мове. Заява аб уключэньні Супрасьльскага кодэксу ў рэестар ЮНЭСКА была пададзеная супольна Польшчай, Расеяй і Славэніяй. У гэтых краінах захоўваюцца фрагмэнты дадзенага манускрыпту. У сьпіс дакумэнтальнае спадчыны ўключаны таксама архіў Камітэту народнай адукацыі Рэчы Паспалітай 1773–1787 гадоў, што дакумэнтуе першую ў Эўропе буйнамаштабную рэформу адукацыі.

Сьпіс з 38 новых помнікаў быў зацьверджаны Генэральным дырэктарам ЮНЭСКА на падставе прапановаў Міжнароднага кансультацыйнага камітэту праграмы «Памяць сьвету», чые паседжаньні прайшлі з 11 да 15 чэрвеня ў сталіцы ПАР Прэторыі.

Рэестар «Памяць сьвету» створаны ў 1997 годзе і сёньня налічвае 158 помнікаў. Сярод іх – арыгінальныя грамафонныя плыткі з запісам музыкі ўругвайскага кампазытара Карласа Гардэля; залатыя сьпісы імпэратарскіх іспытаў часоў дынастыі Цын і лісты намібійскага правадыра Хэндрыка Вітбуя. У гэтым сьпісе ёсьць мапы Расейскай імпэрыі, Эвангельле Хітрава канца XIV стагоддзя, а таксама рукапісы і ліставаньне Ганса Хрыстыяна Андэрсэна, фільмы братоў Люм'ер, праца Мікалая Капэрніка.

Праграма ЮНЭСКА «Памяць сьвету» створаная дзеля захаваньня ў розных краінах сьвету дакумэнтальнае спадчыны і мэмуараў, што адлюстроўваюць разнастайнасьць моваў, народаў і культураў, а таксама дзеля прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да іх важнасьці. Стварэньне Праграмы зьяўляецца вынікам усьведамленьня грамадзкасьцю ўразьлівасьці і крохкасьці важных помнікаў дакумэнтальнае спадчыны.
 
Категория: Новости ЮНЕСКО | Просмотров: 908 | Добавил: belau | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Поиск
Календарь
«  Июль 2007  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz