У рэестар ЮНЭСКА «Памяць сьвету» ўнесеныя 38 новых помнікаў дакумэнтальнае спадчыны чалавецтва. Гэта рукапісы і расьпісныя мініятуры, архіўныя дакумэнты і першыя кінафільмы. Сярод іх – прадстаўлены Чэхіяй збор пэрыядычных выданьняў эмігрантаў з Расеі, Украіны і Беларусі пэрыяду з 1918 да 1945 году, а таксама калектыўны помнік Польшчы, Расеі і Славэніі – Супрасьльскі кодэкс.